Паміж Мадрыдам і Мінскам арганізуюць малітоўны тэлемост

Малітоўны тэлемост Мадрыд — Мінск запланаваны на жнівень 2011 года. Ён злучыць беларускіх вернікаў з Папам рымскім Бенедыктам XVI. Паводле слоў прэс-сакратара Беларускай рымска-каталіцкай царквы ксяндза Аляксандра Амяльчэні, гэты тэлемост уключаны ў праграму ўрачыстых мерапрыемстваў Сусветнага дня моладзі, якія пройдуць у іспанскай сталіцы. Дзякуючы тэлемасту вернікі Беларусі аб'яднаюцца ў сумеснай малітве з Папам рымскім і ўдзельнікамі ўрачыстасцяў. Чакаецца, што ў Мадрыдзе ў той час будзе знаходзіцца беларускай дэлегацыя, паведамляе БелаПАН.