Паміж Мінскам і Масквой будуць хадзіць цягнікі высокай хуткасці
Паміж Мінскам і Масквой пабудуюць чыгунку, па якой цягнікі змогуць хадзіць з хуткасцю 300 кіламетраў на гадзіну, паведамляе сайт Русский мир. Удзельнічаць у гэтым праекце будуць беларускія, расійскія і кітайскія спецыялісты. Тэрміны рэалізацыі праекту і яго кошт пакуль не вядомыя. Кітайскі бок будзе займацца работамі па праектаванні, узвядзенню і пастаўцы абсталявання для высакахуткаснай чыгункі.
Цягнікі высокай хуткасці ў перспектыве будуць хадзіць і паміж абласнымі цэнтрамі Беларусі.
Цягнікі высокай хуткасці ў перспектыве будуць хадзіць і паміж абласнымі цэнтрамі Беларусі.