Памяць ахвяраў Галакосту ўшануюць у 16 гарадах Беларусі
У 16 гарадах Беларусі рэалізуецца праект дакументацыі і ўвекавечання імёнаў габрэяў, якія загінулі ў перыяд Галакосту на тэрыторыі СССР. Каля 100 валанцёраў збіраюць лісты паказанняў сваякоў і блізкіх загінулых. Праект існуе ўжо паўтара года. За гэты час валанцёры перадалі ў Інстытут катастрофы і гераізму еўрапейскага габрэйства "Яд Вашэм" у Ерусаліме (Ізраіль) матэрыялы на 21.624 габрэяў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Па словах фундатара праекту Ёсі Холандэра (Ізраіль), пакуль вядома не больш за 150 тысячаў імёнаў з 800 тысячаў ахвяраў Галакосту ў Беларусі.
БелаПАН
Па словах фундатара праекту Ёсі Холандэра (Ізраіль), пакуль вядома не больш за 150 тысячаў імёнаў з 800 тысячаў ахвяраў Галакосту ў Беларусі.
БелаПАН