Памёр рэжысёр "Белых Росаў" Ігар Дабралюбаў

19 ліпеня на 77-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі кінарэжысёр Ігар Дабралюбаў. Сярод яго твораў такія кінафільмы, як "Расклад на паслязаўтра", "Дзівосныя прыгоды Дзяніса Караблёва", "Белыя Росы", "Плач перапёлкі" ды іншыя.

У каментары для Еўрарадыё драматург Аляксей Дудараў адзначыў, што Дабралюбаў быў сапраўдным майстрам сваёй справы. Свой фільм “Белыя Росы” ён стварыў з сэрцам.

Дудараў: “Гэты твор кінамастацтва жыве ўжо трэці дзясятак гадоў. Яго глядзяць не па адным і нават не па тры разы. А як толькі паказваюць, так усе і глядзяць”.

Па словах Дударава, Ігар Міхайлавіч зрабіў вельмі вялікі ўнёсак у развіццё беларускай культуры і мастацтва.

Дудараў: “Яго прозвішча вельмі адпавядае яго сутнасці: дабро і любоў. І гэта вось ёсць і ў самім кіно”.