Памёр удзельнік Buena Vista Social Club Арланда "Качаіта" Лопэс

Сканаў знакаміты кубінскі кантрабасіст Арланда "Качаіта" Лопэс (Orlando "Cachaito" Lopez) - удзельнік музычнага праекту Buena Vista Social Club, паведамляе AFP. Лопэс памёр 9 лютага ва ўзросце 76 гадоў у адной з лякарняў Гаваны, паведаміў прадстаўнік мэнэджменту праекту. Прычынай смерці, паводле папярэдніх дадзеных, сталі ўскладненні пасля хірургічнай аперацыі, перанесенай Лопэсам у канцы студзеня.

Арланда "Качаіта" Лопэс прымаў удзел у працы над усімі запісамі праекту Buena Vista Social Club з моманту яго стварэння ў 1996 годзе. Першы альбом праекту, які аб'яднаў кубінскіх музыкаў, што працуюць у жанрах сон і балеро, разыйшоўся тыражом у некалькі мільёнаў асобнікаў і заваяваў прэстыжныя ўзнагароды, сярод якіх - "Грэмі". У 1999 годзе дакументальны фільм пра музыкаў Buena Vista Social Club зняў рэжысёр Вім Вэндэрс.

Арланда "Качаіта" Лопэс быў пляменнікам Израэля "Качао" Лопэса (Israel “Cachao” Lopez) - аднаго з самых знакамітых музыкаў у гісторыі Кубы, які лічыцца заснавальнікам стылю мамба.

Фота: www.student.km.ru