Панядзелак 23 жніўня стане апошнім спякотным днём сёлета
У гэтыя выходныя сіноптыкі чакаюць паляпшэнне надвор’я, паведамляе “Камсамолка”. Атмасферны ціск пачне расці, вецер сціхне, дажджы спыняцца, за выключэннем паўночных раёнаў. Ужо ў суботу чакаюць удзень да +25 градусаў. У нядзелю будзе яшчэ цяплей, да +29. У панядзелак зноў пройдуць дажджы, але будзе даволі горача, на поўдні, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да +31. Пачынаючы з серады зноў пачне халадаць. У чацвер тэмпература паветра будзе ад +16 да +23 градусаў.
У верасні сіноптыкі прагназуюць бабіна лета. Месяц будзе цёплым — +16 — +21 градус.
У верасні сіноптыкі прагназуюць бабіна лета. Месяц будзе цёплым — +16 — +21 градус.