Папа Рымскі Бенедыкт XVI заклікаў людзей адкрыць свае сэрцы Хрысту

Адкрыць свае сэрцы Хрысту заклікаў людзей Папа Рымскі Бенедыкт XVI пасля завяршэння Хрэснага Ходу, які адбыўся каля старажытных сценаў Калізея ў Рыме напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята - Вялікадня. "Многія знаходзяцца ў пошуках кахання і свабоды, якая выключае Бога. Многія вераць у тое, што Бог не патрэбны. Папросім жа Яго прыўнесці сумненні ў нашыя чалавечыя перакананні. Адкрыем Яму сэрца. Ісус - гэта ісціна, якая робіць нас свабоднымі любіць", - сказаў пантыфік.

Як адзначыў Папа, любоў Бога да чалавецтва з'яўляецца "школай справядлівасці і міру, усеагульнай спадчынай даравання і міласэрнасці", але, на жаль, "бязмежная любоў Бога да нас", не заўсёды цалкам разумеецца людзьмі.

РИА "Новости"