Папа Рымскі прылічыў да сонму святых яшчэ 6 блажэнных
Папа Рымскі Бенядзікт XVI у нядзелю прылічыў да сонму ўшанаваных яшчэ 6 блажэнных. Усе яны ў свой час вялі манаскае жыццё. Сярод іх двое мужчын і чатыры жанчыны, прадстаўнікі Польшчы, Аўстрыі, Канады, Іспаніі, Італіі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Урачыстая імша з абрадам кананізацыі прайшла на плошчы святога Пятра ў Рыме. Для ўдзелу ў ёй прыбылі многія дэлегацыі епіскапаў, свяшчэннікаў і свецкіх асоб з тых краін, дзе праславіліся сваім падзвіжніцтвам манахі і манашкі.