Папа Рымскі заклікаў Расію і Грузію спыніць баявыя дзеянні

Папа Рымскі Бенедыкт XVI заклікаў Расію і Грузію спыніць агонь у Паўднёвай Асеціі і папрасіў сусветную грамадскасць дапамагчы краінам знайсці мірнае вырашэнне праблемы.  Ён сказаў, што адчувае "глыбокі боль" з-за таго, што баявыя дзеянні "ўжо прывялі да смерці ні ў чым невінаватых людзей і прымусілі большую частку мірнага насельніцтва пакінуць свае дамы".

Reuters нагадвае, што Расія гаворыць пра 2 тысячы загінулых у Паўднёвай Асеціі, Грузія паведамляе пра 300 ахвяраў сярод вайскоўцаў і мірнага насельніцтва.