Паплечнікі Міхалевіча патрабуюць яго вызвалення праз Генпракуратуру
Сябры штаба экс-кандыдата на прэзідэнта Алеся Міхалевіча патрабуюць яго вызвалення. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве, адрасаванай Генпракуратуры.
Як паведамляе БелаПАН, заяўнікі патрабуюць неадкладнага вызвалення Міхалевіча і астатніх неабгрунтавана затрыманых кандыдатаў. А пасля гэтага — правядзення пракурорскіх расследаванняў па фактах затрымання, па высвятленні асобаў, якія ўчынілі незаконныя дзеянні па ламанні дзвярэй Дома ўраду, а таксама па ацэнцы дзеянняў МУС і КДБ.
Па выніках расследаванняў павінны быць прынятыя адпаведныя захады, адзначаецца ў заяве.