Папулярны сайт "В контакте" перакладуць на беларускую мову

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі "В контакте" 3 сакавіка абвясціла пра пачатак масавага перакладу інтэрфэйсу на іншыя мовы, паведамляе Lenta.ru.
29 лютага ўжо была запушчана ўкраінская версія рэсурсу. Энтузіясты працуюць над беларускім "У Кантакце", а адміністрацыя рыхтуецца перакласці сайт на англійскую мову. Па словах аўтараў інтэрнэт-старонкі, рэсурс уваходзіць у тройку самых наведвальных сайтаў Украіны, Беларусі і Казахстана.

Ці будзе інтэрфейс перакладзены на казахскую мову, не ўдакладняецца, аднак ён патрапіў у спіс самых неабходных. У абмеркаваннях таксама прапанавалі перавесці "В контакте" на армянскую мову. Гэты рэсурс з'яўляецца адной з найбуйнейшых сацыяльных сетак. На рэсурсе зарэгістравана восем з паловай мільёнаў чалавек.