Параалімпійцы таксама змогуць прэтэндаваць на прэзідэнцкую стыпендыю

Удзельнікі Параалімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў у выніку паспяховых выступаў цяпер таксама змогуць атрымаць прэзідэнцкую стыпендыю. Адпаведны ўказ 25 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Згодна з інфармацыяй прэс-службы прэзідэнта Беларусі, стыпендыя параалімпійца і дэфлімпійца даецца на тэрмін да 4 гадоў у наступных памерах:

за 1 месца — да 130 тарыфных ставак першага разраду (11 мільёнаў 700 тысяч рублёў);
за 2 месца — да 100 тарыфных ставак першага разраду (9 мільёнаў рублёў);
за 3 месца — да 85 тарыфных ставак першага разраду (7 мільёнаў 650 тысяч рублёў).

Для параўнання, чэмпіёны Алімпійскіх гульныў атрымліваюць стыпендыю ў памеры да 18 мільёнаў рублёў, срэбныя прызёры — да 12 мільёнаў 600 тысяч, за трэцяе — да 11 мільёнаў 700 тысяч рублёў.