Парадак у Мінску забяспечаць больш за 4 тысячы міліцыянтаў

Правапарадак у Мінску падчас святочных мерапрыемстваў 9 траўня будуць забяспечваць больш за 4 тысячы  міліцыянтаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Барсукоў. Паводле яго слоў, пры ўваходзе на святочныя пляцоўкі будуць усталяваны адмысловыя кантрольна-прапускныя пункты.  Барсукоў: "Людзі павінны настройвацца, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца. Перад кожным КПП будзе стаяць стэнд. На ім будзе маляўніча распісана, што можна, а што нельга праносіць. Прыходзіць трэба на мерапрыемствы пажадана за 1,5 гадзіны да пачатку. Але мы будзем назіраць, адсочваць абстаноўку. Калі на нейкім кантрольна-прапускным пункце назапасіцца вялікая колькасць грамадзян, мы адкрыем запасныя металадэтэктары. Але без надгляду ніхто не пройдзе. Нават сваіх усіх агледзім".

Супрацоўнікі ГУУС у гэты дзень будуць несці службу ў параднай форме.