Паралельна з новым дыскам Korn рыхтуюць альбом кавераў
Піянеры нью-металу Korn не губляюць часу, чакаючы выхаду свайго новага, восьмага па ліку студыйнага альбому «Korn», рэліз якога адбудзецца 31 ліпеня. Паводле словаў музыкаў, яны ўжо пачалі працу над новым праектам –
складанкай кавэр-версіяў сваіх любімых кампазіцыяў. Франтмэн гурта
Джонатан Дэвіс паведаміў, што музыкі «ўжо запісалі «Love My Way»
Psychedelic Furs, «We Care a Lot» Faith No More і «Head Like a Hole»
Nine Inch Nails. А ў хуткім часе запішуць яшчэ некалькі кавэр-версіяў».
Акрамя таго, у Korn у акустыцы пераспявалі «Creep» Radiohead, гэты запіс быў выдадзенны на дыску «Korn Unplugged» сёлета.
Таксама Дэвіс і яго калегі - гітарыст Джэймс «Манкі» Шафэр і басіст Рэджынальд «Філдзі» Авізу склалі кожны свой спіс улюбёных песняў, якія ім хацелася б пераіграць у фірмовым «корнаўскім» стылі. Калі казаць пра Дэвіса, то гэта «Erotic City» Прынса, «Diary of a Madman» Озі Озбарна і «Lookout Weekend» Lisa Lisa & Cult Jam.
Нажаль, калі гэты праект будзе рэалізаваны, музыкі пакуль яшчэ сказаць не гатовыя.
Фота: www.hokagesroom.com