Парашэнка: Украіна ў верасні ратыфікуе пагадненне аб асацыяцыі з ЕС

Украіна ў верасні ратыфікуе пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Пра гэта ў Мінску заявіў прэзідэнт суседняй дзяржавы Пятро Парашэнка падчас сустрэчы з вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан.

Ён падкрэсліў, што прызначэнне датэрміновых парламенцкіх выбараў не стане перашкодай для ратыфікацыі пагаднення Вярхоўнай радзе. Згодна з інфармацыяй прэс-сакратара Парашэнкі, шмат часу бакі надалі маючым адбыцца перамовам у фармаце "Украіна-ЕС-Еўразійская тройка".

Украінскі кіраўнік адзначыў, што іх ключавой мэтай з'яўляецца імплементацыя яго мірнага плана і ўсталяванне міра на ўсходзе Украіны, інфармуе “Інтэрфакс”.