Парк Перамогі вакол Камсамольскага возера пераробяць за 60 млн долараў
На рэканструкцыю парку Перамогі вакол Камсамольскага возера ў Мінску плануецца выдаткаваць каля 60 млн долараў бюджэтных сродкаў. Як паведамляе БелаПАН, тэрыторыя парку будзе падзеленая на тэматычныя зоны: мемарыяльная, пляжная, адукацыі і асветы, набярэжная і іншыя. Так, у мемарыяльнай зоне акцэнтам стане вялікі фантан Перамогі на Алеі памяці і славы. У гэтай зоне будуць размешчаныя невялікія фантаны ў выглядзе свечак. Будзе арганізаваная паляна масавых дзействаў з эстрадай з лёгкіх канструкцый.
За тэрыторыяй выстаўнага комплексу "Белэкспа" будзе створаны Моладзевы цэнтр зносін — для заняткаў інтэлектуальнымі гульнямі, сустрэч. Яго пабудуюць за кошт фундатараў. Акрамя гэтага фундатары могуць прыняць удзел у будаўніцтве рэстарана на вадзе "Каравэла", водна-гульнявых прылад у пляжнай зоне.
За кошт фундатараў таксама плануецца стварыць і гісторыка-турыстычны цэнтр. Будуць пастаўленыя будынкі ў стылі этнаархітэктуры. У іх размесцяцца кавярні, рэстаранчыкі, сувенірныя крамы, музей гісторыі парку. Праект плануецца рэалізаваць да 2011 гады.