Парк у Оршы, пабудаваны на Дажынкі, прызнаны небяспечным для дзяцей

Дзіцячы парк у Оршы небяспечны для дзяцей і не адпавядае праекту. Да такіх высноваў прышлі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці. Як перадае БЕЛТА, цана непрывабных альтанак і кветнікаў значна перавысіў кошт па каштарысе. Да неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў прывяло набыццё дзіцячых атракцыёнаў без вывучэння магчымай загрузкі з улікам колькасці насельніцтва Оршы. У выніку іх максімальная загрузка (на 90%-95%) назіралася ў мінулым годзе толькі ў святочныя дні, а ў будні абсталяванне працавала 50%-60% працоўнага часу з найбольшай загрузкай каля 40%.
 
Акрамя таго, пры закупе атракцыёнаў не заўсёды прымаўся да ўвагі крытэр бяспекі дзяцей. Так, была набытая міні-катальная горка, якая ўжо была ва ўжыванні. Пры набыцці штучнага пакрыцця для спартовай пляцоўкі не было ўлічана, што на яго не павінныя трапляць атмасферныя ападкі. Цяпер пліты пакрыцця дэфармаваліся, паміж імі з'явіліся шчыліны, адбылося ўздуцце асобных паверхняў. Пляцоўка, змантаваная ў жніўні 2008 года, да цяперашняга часу не эксплуатуецца. Не выкарыстоўваецца набыты ў той жа час і іншы атракцыён — паветраны шар.
 
У цэлым з-за адсутнасці кантролю з боку заказчыка пастаўшчыкі-пасярэднікі завысілі кошт атракцыёнаў на Br114,9 млн. А будаўніцтва парка паралельна з распрацоўкай праекту прывяло да павелічэння тэрмінаў яго ўзвядзення з сямі да 11 месяцаў.