Паркоўка аўтамабіляў побач са стадыёнам "Дынама" сёння забароненая

Сёння з самай раніцы забароненая паркоўка аўтамабіляў па перыметры ўсяго сталічнага стадыёна "Дынама", паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні звязаныя з правядзеннем футбольнага матчу Беларусь-Албанія, які пачнецца ў 20.30. У сувязі з гэтым магчымыя і абмежаванні ў руху транспарта ў раёне спартовай арэны.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе заўзятарам карыстацца паслугамі грамадскага транспарта. Акрамя таго, каб не патрапіць у затор, лепш прыязджаць на матч загадзя.