Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікала прызнаць галадамор ва Украіне
Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) "рашуча прапануе ўсім парламентарыя прыняць захады для прызнання факту галадамору ва Украіне". Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі ПА АБСЕ, прынятай у чацвер на плянарным пасяджэнні 17-й сэсіі асамблеі.
У дакуменце гаворыцца, што "ПА АБСЕ аддае даніну памяці бязвінным жыццям мільёнаў украінцаў, якія загінулі падчас галадамора 1932-1933 гадоў у выніку масавага голаду, выкліканага жорсткімі наўмыснымі дзеяннямі і палітыкай таталітарнага сталінскага рэжыму".
ПА АБСЕ таксама падтрымлівае ініцыятыву Украіны па "раскрыццю ўсёй праўды гэтай трагедыі ўкраінскага народу, у прыватнасці шляхам правядзення асветнай працы аб галадаморы на міжнародным і нацыянальным узроўнях", інфармуе РИА "Новости".