Парламент Казахстану прапануе Назарбаеву кіраваць да 2020 года

Парламент Казахстану ў пятніцу ўхваліў папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазваляюць падоўжыць паўнамоцтвы прэзідэнта Нурсултана Назарбаева да 2020 года шляхам правядзення рэферэндуму, перадае карэспандэнт РИА Новости. Дзейсны прэзідэнт Казахстану 70-гадовы Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца пры ўладзе больш за 20 гадоў. У 2012 годзе павінны былі прайсці чарговыя выбары прэзідэнта, на якіх Назарбаеў планаваў вылучыць сваю кандыдатуру.