Парламенту Брытаніі прапанавалі спыніць гадзіннік Big Ben на чатыры месяцы

Парламенту Брытаніі прапанавалі спыніць гадзіннік Big Ben на чатыры месяцы

Палаце абшчын парламента Вялікабрытаніі прапанавалі спыніць славуты лонданскі гадзіннік Big Ben на чатыры месяцы для рэстаўрацыі.

Аўтары даклада адзначаюць, што Big Ben настолькі стары, што без капітальнага рамонту на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў ён можа проста спыніцца. На думку аўтараў даклада, паломка Big Ben нанясе шкоду "міжнароднай рэпутацыі парламента".

У механізма гадзінніка хранічныя праблемы з падшыпнікамі і ківачом. Таксама патрабуюцца меры для ліквідацыі "сур'ёзнай эрозіі металу, расколін у вечку і іншых структурных дэфектаў", перадае РБК.

Рэстаўрацыя гадзінніка можа каштаваць 29,2 млн фунтаў стэрлінгаў.

За сваю 156-гадовую гісторыю Big Ben ніколі не спыняўся так надоўга. Самы вялікі перапынак у працы лонданскага гадзінніка быў зафіксаваны ў 1976 годзе. Тады паддчас рамонту ён быў спынены на 26 дзён. Пры гэтым самі працы вяліся дзевяць месяцаў.

Фота: georam.ru