Партыі камуністаў не дазволілі правесці ў Мінску "сацыяльныя" пікеты

Пікеты ў абарону сацыяльных правоў рабочых не дазволілі правесці ў Мінску Партыі камуністаў Беларускай гарадскія ўлады. Іх арганізатары збіраліся запатрабаваць павышэння памераў пенсій, аказання дапамогі па беспрацоўю, прыняцця захадаў па недапушчэнні масавага скарачэння працоўных месцаў. Як паведамляе БелаПАН, акцыі мусілі адбыцца ў некалькіх месцах сталіцы, у тым ліку на плошчы Бангалор. Цяпер сябры ПКБ плануюць зноў выйсці на прахадныя заводаў, каб данесці да працоўных інфармацыю аб антыкрызісных прапановах апазіцыі, што ўжо рабілі ў пачатку ліпеня.