Партыі свабоды і прагрэсу і ў Магілёве не далі памяшкання для з'езда
Партыі свабоды і прагрэсу адмовілі ў памяшканні для ўстаноўчага з'езда, які мусіў адбыцца 18 красавіка ў Магілёве. Мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу Беларускай чыгункі паведаміў, што якраз у той дзень будзе ладзіцца "Восеньскі (!) бал" — ранішнік для дзяцей-інвалідаў. Усяго па краіне сябры аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу падалі 30 заяваў з просьбай аб прадастаўленні памяшкання і паўсюль атрымалі адмову.
Вось што гаворыць сябра аргкамітэта Аляксандр Сілкоў: "Паўсюль нам адмовілі. У ідэолагаў ёсць негалосны загад не даць нам правесці з'езд. Вось такі прыклад лібералізацыі адносна нашай ліберальнай партыі. Запалоханасць мясцовых уладаў даходзіць да маразму. Пра што і сведчыць гэты адказ. Замест таго каб у крызіс зарабіць грошы на арэндзе памяшкання, яны нам адмаўляюць".
Сябры аргкамітэта партыі, кажуць, што з'езд у любым выпадку пройдзе 18 красавіка. Але прытым яны выказалі занепакоенасць дзіўным пачуццём часу ў кіраўніка Магілёўскага цэнтра культуры чыгуначнікаў: восеньскі баль арганізоўвае вясной, а лісты піша з будучыні (гл. ліст).