Партыя БНФ падала заяўку на правядзенне акцыі 25 сакавіка

Лідэры Партыі Беларускага Народнага Фронту падалі заяўку на правядзенне акцыі на Дзень волі, паведамляе сайт партыі.
Плануецца, што акцыя пратэсту пачнецца 25 сакавіка, а 18-й гадзіне каля будынку Акадэміі навук і працягнецца шэсцем па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы. Акцыя пройдзе пад лозунгамі “За праўду!”, “За волю!”, “За справядлівасць!”.