Партыя БНФ стварыла грамадскі камітэт салідарнасці з палітвязнямі
Пра стварэнне грамадскага камітэта салідарнасці з палітвязнямі абвесціла Партыя БНФ. Ён будзе займацца дапамогай палітвязням. Адна з галоўных мэтаў камітэта — зрабіць так, каб інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і затрыманні распаўсюджвалі не толькі ў інтэрнэце.
Сярод стваральнікаў аргкамітэту намеснік старшыні АГП Леў Марголін, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімір Колас, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ад незалежных прафсаюзаў – Генадзь Фядыніч, ад штабу Андрэя Саннікава -- Віктар Івашкевіч.
У сваёй першай заяве аргкамітэт запатрабаваў паказаць людзям Някляева, дапусціць да яго адваката.