Партыя БНФ збіраецца падаваць у суд на газету Міністэрства абароны

У суд на газету Міністэрства абароны збіраецца падаваць Партыя БНФ. Яе кіраўніцтва ўзрушанае ўчорашняй публікацыяй у “Белорусской военной газете” (былая “Во славу Родине”), галоўным героем якой стаў фронтавец Зміцер Жалезнічэнка. Нядаўна гомельскага студэнта выключылі з універсітэта і адразу прызвалі ў войска. У знак пратэсту ён абвесціў галадоўку, якую трымаў некалькі дзён. У артыкуле хлопец усяляк абражаецца, аўтар нават мяркуе, што ён у час вайны мог бы служыць у калабаранцкіх фармаваннях на баку Нямеччыны. Дасталося і Партыі БНФ.

Вось што гаворыць пра скандальную публікацыю адказны сакратар управы гэтай партыі, юрыст Уладзімір Лабковіч:

“Артыкул выйшаў у гэтай газеце, нейкага Максімава, дзе абсалютна перавернутыя выказванні, гістарычныя факты, аналіз дзейнасці нашай партыі, іншых палітычных партый. Мы зараз вывучаем яе і будзем, хутчэй за ўсё, рыхтавацца да падачы ў суд”.

Артыкул “Белорусской военной газеты” можна паглядзець тут.