Партыя БНФ збіраецца высветліць адносіны з Аляксандрам Мілінкевічам
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Партыя БНФ плануе “высветліць” адносіны з рухам “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. Гэта адбудзецца 20 чэрвеня на агульным партыйным сходзе. Сітуацыя ў БНФ надзвычай сур’ёзная: частка яе сябраў падтрымлівае дзейнае кіраўніцтва, іншыя — сталі на бок Аляксандра Мілінкевіча. Як распавёў Еўрарадыё лідэр БНФ Лявон Баршчэўскі, перад прэзідэнцкай кампаніяй, на якую партыя плануе выставіць свайго кандыдата, трэба правесці ўнутрыпартыйную рэвізію кадраў: хто на каго будзе працаваць.
Лявон Баршчэўскі: “Людзі настроеныя на тое, каб гэтыя адносіны высветліць: хто на каго працуе і будзе працаваць. Таму, я думаю, гэты сход у пэўным сэнсе дасць адказ на пытанне, але канчатковае рашэнне – любое! – будзе зацвярджаць з’езд”.