Партыя левых "Справядлівы свет" працягне ўдзел у мясцовых выбарах

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" працягвае ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Пра гэта БелаПАН паведаміла намесніца старшыні партыі Алена Скрыган.
Па яе словах, на мінулым тыдні сітуацыя вакол удзелу "Справядлівага свету" ў выбарчай кампаніі абмяркоўвалася на паседжанні бюро цэнтральнага камітэта партыі. Спн. Скрыган адзначыла, што кіраўнікі абласных структураў на паседжанні адзначалі нізкае ўключэнне прадстаўнікоў партыі ў выбарчыя камісіі, казалі пра факты ціску на актывістаў партыі. Яна паведаміла, што толькі 31 прадстаўнік партыі з 160 быў уключаны ў склад участковых камісій.

Скрыган таксама адзначыла, што "Справядлівы свет" будзе праводзіць кансультацыі з іншымі апазіцыйнымі партыямі для выпрацоўкі агульнай стратэгіі дзеянняў на астатніх этапах выбарчай кампаніі.

Нагадаем, 21 сакавіка з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах у мясцовыя саветы.