Партыя працоўных Аляксандра Бухвостава не здолела легалізавацца

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў пазоў аргкамітэта Беларускай партыі працоўных да Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася яе зарэгістраваць. Лідэр аргкамітэта Аляксандр Бухвостаў кажа, што на рашэнне суда "паўплывалі дзеянні здраднікаў" (15-ці чалавек з Магілёўшчыны), якія адмовіліся ад сваіх подпісаў заснавальнікаў партыі. Нагадаем, устаноўчы сход прайшоў у ліпені ў Мінску. Беларуская партыя працоўных была створана на базе ліквідаванай у 2004 годзе Беларускай партыі працы. У кастрычніку сёлета Мінюст адмовіўся легалізаваць партыю з-за недастатковай колькасці заснавальнікаў, шматлікіх парушэнняў пры вылучэнні дэлегатаў на з'езд ды інш.

Як паведамляе БелаПАН, цяпер партыя Бухвостава будзе працаваць у выглядзе аргкамітэта. У наступным годзе, магчыма, зноў адбудзецца ўстаноўчы сход.