Парушальнікі мяжы самі папрасілі пра дапамогу

Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта Беларусі, 6 чэрвеня ў лесе каля населенага пункта Гаўрыліны заблукалі 14 грамадзян Ірака — дзесяць дарослых і чацвёра дзяцей, малодшаму з якіх не споўнілася і трох гадоў. Пры гэтым з усёй групы толькі адна жанчына трохі гаварыла па-руску.

Высветлілася, што іракцы прадалі на радзіме ўсю маёмасць і паспрабавалі дабрацца ў Еўрасаюз. Яны прыбылі ў Расію і знайшлі праваднікоў, якія даставілі іх у Беларусь у памежную зону. Паказаўшы іракцам напрамак да латвійскай мяжы, праваднікі з'ехалі.

Не ведаючы мясцовасці, група заблукала ў лесе і бадзялася там суткі. Нарэшце суайчынніца, якая гаворыць па-руску, затэлефанавала ратавальнікам. Праўда, яна паведаміць толькі нумар слупка, убачанага ў лесе.

Сігнал атрымалі ратавальнікі Латвіі, якія паведамілі сваім беларускім калегам. Тыя, у сваю чаргу, перадалі інфармацыю памежнікам. А знайсці іракцаў удалося толькі з дапамогай леснікоў, якія вызначылі размяшчэнне слупка па нумары.

Памежнікі з леснікамі знайшлі змоклых, лёгка апранутых, галодных, скусаных камарамі жанчын, дзяцей і мужчын. Зараз здароўю іракцаў нічога не пагражае. Іх чакае дэпартацыя, бо яны прызнаныя парушальнікамі мяжы.

Фота — 5min.by