Пасажыр: Кандуктар парвала "брудную" купюру і кінула ў твар
Здарэнне адбылося 6 жніўня ў аўтобусе ў Магілёве.
Пра яго распавёў сайт onliner.by, які спасылаецца на жыхара абласнога цэнтра Дзмітрыя. Ён сцвярджае, што пры аплаце праезду яму нахаміла кандуктар, а таксама "абразіла... сваімі паводзінамі ў прысутнасці пасажыраў".
"Я падаў да аплаты 1700 рублёў, сярод якіх была купюра ў 100 рублёў, — распавядае Дзмітрый. — Кандуктар... палічыла яе бруднай і сказала, што купюру не прыме. Я спакойна адказаў, што ёсць заканадаўчыя нормы прызнання купюр Нацбанка РБ неплацёжаздольнымі, а гэтая купюра плацёжаздольная, а значыць, я разлічыўся за праезд у поўным памеры. У адказ кандуктар пачала павышаць на мяне голас і крычаць".
Пасля, сцвярджае мужчына, кандуктар "парвала 100-рублёвую купюру" і кінула ў яго "парваныя часткі, чым прынізіла перад вачыма старонніх людзей".
Жыхар Магілёва напісаў скаргу, якую пакінуў у аўтапарку. Ён запатрабаваў пакарання кандуктара. У аўтапарку распавялі, што скаргу зафіксавалі і правядуць унутранае расследаванне, інфармуе onliner.by.
Фота — onliner.by