Пасажыр пагражаў узарваць дызель-цягнік "Брэст — Лунінец"
Крымінальную справу распачалі за "заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы" / media-polesye.by
Пасажыр пагражаў узарваць дызель-цягнік "Брэст — Лунінец". 40-гадовы мужчына патэлефанаваў па мабільным тэлефоне "ў праваахоўныя органы" і паведаміў пра "бомбу". Знайсці "тэрарыста", які ехаў у гэтым цягніку, было не цяжка. Яго затрымалі.
Высветлілася, што мужчына — жыхар Драгічынскага раёна. У момант тэлефававання ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Раней у яго былі праблемы з законам. На гэты раз крымінальную справу распачалі за "заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы". Яе фігуранта ўзялі пад варту, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.