Паседжанне дзяржсавету саюза Беларусі і Расіі сарванае
Паміж Масквой і Мінскам выбухнуў чарговы скандал. Сарвана запланаванае на 1 студзеня паседжанне вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, у рамках якога ў расійскую сталіцу збіраўся прыляцець Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведамляе расійская газета "КоммерсантЪ" у артыкуле "Аляксандра Лукашэнку затрымалі на непаважнай адлегласці". Як адзначаецца, бакі не сышліся ў поглядах на развіццё агульнай дзяржавы і перанеслі сустрэчу на няпэўны тэрмін. Адкладзена і намечанае на сёння падпісанне расійска-беларускай дамовы аб аб'яднанай сістэме СПА дзвюх краін.
У апараце дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Паўла Барадзіна паведамілі, што адзін з бакоў прапанаваў для разгляду шэраг істотных пытанняў, якія патрабуюць дадатковага ўзгаднення і пераносу даты дзяржсавета.
Як нагадвае расійская газета, паседжанне вышэйшага дзяржсавета зрываецца ўжо ў другі раз за апошні час. Спярша яно павінна было адбыцца 3 лістапада. Але за тыдзень да гэтага, 25 кастрычніка, прайшла сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага прэс-служба Крамля паведаміла аб пераносе паседжання на пачатак снежня.
Напярэдадні цяперашняга паседжання і ў Расіі, і ў Беларусі ўсяляк намякалі на тое, што яно стане "пераломным у гісторыі Саюзнай дзяржавы". Чакалася падпісанне як мінімум аднаго важнага дакумента — дамовы аб сумеснай сістэме проціпаветранай абароны РФ і Беларусі. Таксама меркавалася, што ў парадак дня будуць уключаныя такія прынцыповыя пытанні, як прыняццё канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы і пераход дзвюх краін на адзіны плацежны сродак.