Пашырэнне Еўрасаюза можа быць прыпынена з-за вынікаў рэферэндума ў Ірландыі

За прыпыненне працэсу пашырэння Еўрасаюза выказаўся пасля правала рэферэндума па Лісабонскай дамове ў Ірландыі старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг. Ён заявіў, што адмова насельніцтва Ірландыі падтрымаць дакумент, які забяспечвае ЕС большую дэмакратычнасць і дзеяздольнасць, варты асаблівага шкадавання.

Вынік рэферэндума ў Ірландыі сведчыць пра крызіс ЕС, адзначыў Потэрынг. Таму ён лічыць, што ў такіх умовах, пакуль дамова пра рэфармаванне Еўрасаюза не ўступіць у сілу, прыёму новых сяброў, выключаючы Харватыю, "адбывацца не павінна", інфармуе ИТАР-ТАСС.