Пасля апрацоўкі 81% галасоў Януковіч апярэджвае Цімашэнку на 3%
Пасля апрацоўкі 81,02% пратаколаў на выбарах прэзідэнта Ўкраіны выявілася, што за Віктара Януковіча прагаласавалі 48,61% выбарцаў, за Юлію Цімашэнка — 45,72%. Януковіч перамагае ў 10-ці рэгіёнах, Цімашэнка — у 17-ці, паведамляе УНІАН. Віктар Януковіч перамог у Крыме, Днепрапятроўскай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях, а таксама ў Севастопалі.
Юлія Цімашэнка перамагла ў Вінніцкай, Валынскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Львоўскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цернопальскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Чарнівецкай абласцях, а таксама ў Кіеве.
Напрыклад, у Крыме за В. Януковіча прагаласавалі 79,5% выбарцаў, за Ю. Цімашэнку — 16,03%. У Днепрапятроўскай вобласці за Януковіча — 62,4%, за Цімашэнку — 29,25%. У Данецкай вобласці за Януковіча — 90,45%, за Цімашэнку — 6,46%.
У Кіеве за Цімашэнку 65,34%, за Януковіча — 25,74%. У Львоўскай вобласці за Цімашэнку — 84,92%, за Януковіча — 9,53%. У Валынскай вобл. за Цімашэнку — 82,18%, за Януковіча — 13,47%. У Івана-Франкоўскай вобл. за Цімашэнку 88,51%, за Януковіча — 7,40%.
Ніводнага кандыдата не падтрымалі 4,48% выбарцаў.
Для перамогі ў другім туры трэба атрымаць простую большасць галасоў.