Пасля "Лініі Сталіна" ў Беларусі з'явілася і "Лінія Молатава"
На Аўгустоўскім канале пачалася рэканструкцыя абарончага збудавання - умацаванага раёна савецкіх войскаў, які, нібыта, меў назву "Лінія Молатава". Як паведамляе тэлеканал СТВ, дзевяць дотаў, якія захаваліся, стануць новым турыстычным маршрутам. Усім жадаючым будуць паказваць першы дзень Вялікай Айчыннай вайны.
Тады чырвонаармейцы трымалі ў дотах гераічную абарону, якую нямецкія войскі здолелі зламіць толькі праз два дні з дапамогай атрутных газаў. Такім чынам, у выпадку рэканструкцыі ваенных падзеяў на Аўгустоўскім канале, турысты пабачаць газавую атаку. Прэм'ера гістарычнай рэтраспектывы пройдзе ўжо ў бліжэйшыя месяцы.