Пасля трох тураў Кубка Беларусі па хакеі лідзіруюць "Юнацтва" і "Керамін"
Мінскія клубы "Юнацтва" і "Керамін" лідзіруюць пасля трох тураў Кубка Беларусі па хакеі. У панядзелак адбыўся чарговы тур.
У першай групе "Юнацтва" з сухім лікам 3:0 перамагло “Віцебск”, “Нёман” разграміў “Шыннік” — 5:2, а “Металург” толькі па булітах здолеў перайграць навічка сезона салігорскі “Шахцёр”.
У выніку на першае месца выйшлі хакеісты “Юнацтва”, у якіх 9 ачкоў. На другім месцы з сямю ачкамі “Шахцёр”, трэцяя пазіцыя ў “Нёмана”, чацвёртая ў “Металурга”. “Віцебск” і “Шыннік” замыкаюць табліцу першай групы.
У другой групе перамогу святкавалі "Хімік-СКА", які адолеў Брэст, і "Гомель", што здабыў першыя ачкі дзякуючы перамозе над “Керамінам”.
Тым не менш мінчукі лідзіруюць у сваёй групе. Следам за імі таксама з 6 ачкамі ідзе “Хімвалакно”, далей “Гомель”, "Хімік-СКА" і "Брэст", які пакуль толькі прайграе. Чацвёрты тур пройдзе 12 жніўня, пяты — 15-га, фінал, у якім сустрэнуцца пераможцы груп, — 19 жніўня.
БелаПАН