Пасля ўвядзення алкатэстаў п'яных будаўнікоў стала менш

Пра гэта на круглым стале па праблемах якасці будаўніцтва заявіў супрацоўнік Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Гатоўчык. Гатоўчык: "Бывае, што рабочы знаходзіцца на працоўным месцы ў нецвярозым стане, але гэта не сістэма. Такога, як было раней, няма. Што для гэтага было зроблена? Было прынята рашэнне ўвесці наркалагічны кантроль на кожным будаўнічым аб'екце. Закупілі алкатэсты. Майстар-прараб у любы час мае права выставіць усю брыгаду і праверыць праз алкатэст".

Акрамя таго, рэгулярна праводзяцца выязныя праверкі стану работнікаў на будоўлях. У 2009 годзе было праведзена 1230 такіх рэйдаў. Было праверана 78 тысяч рабочых. З іх 1200 чалавек знаходзіліся ў неадэкватным стане.