Пасля выбараў Беларусь актывізуе перамовы па ўваходжанні ў СГА

Беларусь разлічвае на актывізацыю перамоваў па ўваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, заявіў сёння віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў у Палаце прадстаўнікоў. Гэты пазітыўны прагноз Кабякоў звязвае з ратыфікацыяй пакета дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы. Нашы партнёры па АЭП — Расія і Казахстан — амаль завяршылі свае перамовы аб чаленстве ў СГУ. Гэта, на думку Кабякова, будзе спрыяць аналагічным высілкам Беларусі.

Віцэ-прэм’ер разлічвае, што ўваходжанне ў гэтую арганізацыю адбудзецца на прыймальных для краіны ўмовах. Аднак канкрэтызаваць тэрміны яму складана.