Пасол Венгрыі спадзяецца, што лібералізацыя ў Беларусі будзе прадоўжана
Пасол Венгрыі Ферэнц Контра спадзяецца, што кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі атрымаюць рэальны шанс расказаць народу пра свае праграмы.
У інтэрв'ю БелаПАН дыпламат адзначыў, што прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць інакш, чым у Венгрыі. Паводле яго слоў, выбарчыя кампаніі ў Венгрыі даволі шумныя, паколькі кандыдаты імкнуцца паказаць сябе, пра кандыдатаў гавораць і пішуць, іх паказваюць па тэлебачанні, гэтых людзей усе ведаюць. "У Беларусі прэзідэнцкая кампанія ідзе ціха, па тэлебачанні гавораць аб нейкіх прэтэндэнтах, аднак самі яны не з'яўляюцца на тэлеэкранах", — сказаў дыпламат.
Ферэнц Контра выказаў надзею, што сёлетняя прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі будзе адрознівацца ў лепшы бок у параўнанні з папярэднімі выбарамі кіраўніка дзяржавы.
"Хочацца верыць, што будзе прадоўжана тая лібералізацыя, якая назіралася падчас збору подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, і ўдзельнікі палітычнага працэсу атрымаюць рэальны шанс расказаць народу пра свае праграмы", — падкрэсліў Ферэнц Контра.