Пастаўкі імпартнай сельгастэхнікі ў Беларусь будуць спынены — Лукашэнка

Пастаўкі імпартнай сельгастэхнікі ў Беларусь будуць спынены. Пра гэта, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, заявіў 30 лістапада Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы другі дзень працы семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. "Нам хацелася б і далей купляць імпартную сельгастэхніку на сотні мільёнаў долараў. Але мы ўклалі мільёны долараў у айчынную вытворчасць, таму павінны абапірацца на сваю тэхніку", — сказаў прэзідэнт. Ён зазначыў, што рашэнне аб спыненні паставак імпартнай тэхнікі было прынята па прапанове першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.