Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь скараціліся амаль у тры разы

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь працягваюцца, аднак іх аб'ем значна скараціўся. За 3 тыдні 2010 г. Расія планавала паставіць у Беларусь 1,5 млн. тон нафты, аднак у выніку было пастаўлена толькі 577 тыс. тон, перадае агенцтва “РосБизнесКонсалтинг”. Гэта ніяк не паўплывала на аб'ём паставак "чорнага золата" у іншыя краіны Еўропы па нафтаправодзе "Дружба": транзіт нафты праз Беларусь не скараціўся.