Пастаяльцы лонданскага гатэля абралі самы раздражняльны калядны хіт
Адміністрацыя гасцініцы Holiday Inn, змешчанай у раёне Кенсінгтон на
ўсходзе Лондану, прыняла рашэнне накласці забарону на выкананне песні
гурта Slade, якая стала галоўным калядным хітом 1973 года. Аб гэтым
піша The Daily Telegraph. Пастаяльцы гатэля палічылі кампазіцыю "Merry Christmas Everybody" (яе выкананне можна паглядзець на YouTube) занадта раздражняльнай і падалі на яе найбольшую колькасць скарг.
Прадстаўнік Holiday Inn London-Kensington распавяла, што гэта адзіная песня, якую прыйшлося выдаліць з плэй-лістоў гасцініцы. Пры гэтым яна заўважыла, што адміністрацыя гасцініцы гатовая разглядаць скаргі кліентаў і на іншыя кампазіцыі.
Песня гурта Slade, якая заваявала вялікую папулярнасць у пачатку 1970-х, часта выконваецца ў брытанскіх начных клубах на Каляды. З-за гэтага яна неаднаразова ізноў пападала ў брытанскія чарты.
Фота: www.gigwise.com