Пасяджэнне саюзнага Саўміна пройдзе сёння ў Мінску
У Мінску сёння пройдзе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. У парадку дня 24 пытанні. Сярод якіх баланс электрычнай сеткі Беларусі і Расіі на 2008 год, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2007 год і абмеркаванне праекту Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць таксама адзіную адукацыйную прастору Беларусі і Расіі.
Як раней паведамлялася, на сустрэчу прыбудзе прэм’ер-міністр Расіі Віктар Зубкоў.
Паводле БелТА
Як раней паведамлялася, на сустрэчу прыбудзе прэм’ер-міністр Расіі Віктар Зубкоў.
Паводле БелТА