Патрыярх: "Героямі краіны не могуць быць прагматычныя палітыкі і тыраны"

Патрыярх Маскоўскі Кірыл лічыць, што імем Беларусі вартая быць святая Еўфрасіння Полацкая. Такое меркаванне ён выказаў, адказваючы на пытанне семінарыста на сустрэчы з моладдзю ў Віцебску.
Паводле слоў патрыярха, пра добрыя справы Еўфрасінні людзі памятаюць і праз 800 гадоў пасля яе смерці. Ён упэўнены, што такія асобы, як Аляксандр Неўскі, Яраслаў Мудры і Еўфрасіння Полацкая, вартыя таго, каб стаць героямі. "Героямі краіны не могуць быць прагматычныя палітыкі і тыраны, падобныя да Івана Грознага", — цытуе словы Кірыла БЕЛТА.