Патрыярх Кірыл: Беларусь - гэта кананічная тэрыторыя Маскоўскага патрыярхат
Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам патрыярх Кірыл прад'явіў правы РПЦ на Беларусь і Ўкраіну. "Руская праваслаўная царква магла б зрабіць унёсак ва ўдасканальванне адносінаў паміж брацкімі народамі, што складаюць адзіную гістарычную Святую Русь, у якую, як вядома, уваходзяць рускі, украінскі, беларускі народы, таму што гэта і ёсць тое, што мы называем кананічнай тэрыторыяй Маскоўскага патрыярхату", — заявіў Кірыл. "Наш патрыярх добра ведае Беларусь, бо раней ён акармляў суседнія,
смаленскія і калінінградскія, землі", — зазначыў А.Лукашэнка.
Як зазначае прэс-служба Маскоўскай патрыярхіі, падчас "працяглых перамоў" узаемаадносінам праваслаўнай царквы з іншымі канфесіямі і пытанням адзінства, у першую чаргу Расіі і Беларусі, была нададзена асаблівая ўвага.
На 26—28 верасня запланаваны візіт Кірыла ў Беларусь.