Паўгадзіны ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" не мог прызямліцца самалёт

Паўгадзіны ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" не мог прызямліцца пасажырскі самалёт Ту‑154, які прыляцеў з Турцыі. Як паведамляе тэлеканал СТВ, прычынай здарэння стала пашкоджанне шасі. На месца здарэння былі сцягнутыя пажарныя аўтамабілі і машыны "хуткай дапамогі". Аднак самалёт здолеў прызямліцца. На борце авіялайнера, які належыць "Белавіі", знаходзілася 164 пасажыры, якія адпачывалі на турэцкім курорце Анталія.