Паўсотні маладафронтаўцаў праводзяць аднадзённую галадоўку
Каля 50 сябраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт", зарэгістраванай у Чэхіі, праводзяць аднадзённы пост-галадоўку. Паводле словаў старшыні арганізацыі Змітра Дашкевіча, сёння, у Міжнародны дзень правоў чалавека, заканчваецца кампанія "Камунізм - пад трыбунал!", якую праводзілі маладафронтаўцы. Ён адзначыў, што "пост-галадоўка - гэта гістарычная паралель з савецкімі дысідэнтамі, якія ў гэты дзень заўсёды аб'яўлялі галадоўку з патрабаваннем усеагульнай амністыі палітычным зняволеным".
Дашкевіч лічыць, што праз пост і пакаянне "кожны можа ўсвядоміць і асэнсаваць злачынствы камуністычнага рэжыму ў Беларусі і свеце".
Акрамя галадоўкі, у Мінску і іншых гарадах краіны пройдуць пікеты "з патрабаванем правесці "Нюрнбергскі працэс" над камуністычнай ідэалогіяй".
БелаПАН