Павал Батуеў заблакаваны ў кватэры разам з актывістам Іванам Шылам.
Невядомыя перашкаджаюць Паўлу Батуеву і яго сябру Івану Шылу выехаць з Салігорску ў Мінск, каб патрапіць на “Плошчу”.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў Батуеў. Па яго словах, калі яны спрабавалі застопіць машыну, то спынілася міліцыянская машына і міліцыянт ласкава прапанаваў іх падвесці. Ад гэтай прапановы актывісты адмовіліся і вырашылі выехаць за горад на 7 км. Але іх пераследавала машына маркі “шкода” з двумя мужчынамі ў грамадзянскай форме.
Батуеў: “Яны ўвесь час нас пераследвалі. Мы пабачылі машыну ДАІ, якая на нашым шляху, развярнуліся, вярнуліся зноў у горад, зайшлі ў маю кватэру. І зараз гэтая “шкода”, уласны фатаздымак якой я выклаў у Fasebook, разам з двумя супрацоўнікамі знаходзіцца стала пад маімі вокнамі. Ніякіх спробаў ні прыйсці да ў кватэру, ні выйсці з намі на сувязь яны не робяць”.