Павел Севярынец неўзабаве можа выйсці на свабоду

Кіраўніцтва Наваполацкай спэцкамэндатуры прыняло рашэнне рэкамэндаваць умоўна-датэрмінова вызваліць Паўла Севярынца. Пасяджэнне суду па УДВ адбудзецца заўтра ў Наваполацку. Нагадаем, што палітык з 16 па 20 траўня знаходзіўся на адпачынку ў Віцебску, дзе і быў праінфармаваны кіраўніцтвам папраўчай установы аб магчымым хуткім вызваленні.

Павел Севярынец - заснавальнік “Маладога Фронту”, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, за арганізацыю моладзевых пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму аб магчымасці трэцяга прэзідэнцкага тэрміна для Аляксандра Лукашэнкі з 2005 года адбывае пакаранне ў выглядзе папраўчых прац на поўначы Віцебшчыны ў вёсцы Малое Сітна.

Хартыя ’97